Сакавік дрэвам сок пускае

З пачаткам вясны як вяскоўцы, так і дачнікі высяваюць насенне памідораў — каб падрастала расада. Але вечары яшчэ доўгія, і таму жанчыны па вясковых хатах працягваюць ткаць, вышываць.У заходніх рэгіёнах Беларусі лічаць, што на Казімера, 4 сакавіка, зіма памірае. У праваслаўных 4 сакавіка, у нядзелю першага тыдня пасля Масленіцы — Збор: кажуць, селянін у гэты час збіраецца ў поле, а птушкі — да вяртання з выраю ў родны край.
У чаканні вясныЗ пачаткам вясны як вяскоўцы, так і дачнікі высяваюць насенне памідораў — каб падрастала расада. Але вечары яшчэ доўгія, і таму жанчыны па вясковых хатах працягваюць ткаць, вышываць.
У заходніх рэгіёнах Беларусі лічаць, што на Казімера, 4 сакавіка, зіма памірае. У праваслаўных 4 сакавіка, у нядзелю першага тыдня пасля Масленіцы — Збор: кажуць, селянін у гэты час збіраецца ў поле, а птушкі — да вяртання з выраю ў родны край.
9 сакавіка па народным календары — Абертас або Паўраценне: на Палессі заўважаюць, што птушкі пачынаюць вяртацца з выраю. А яшчэ, кажуць, у гэты дзень паварочваецца ў бярлозе і мядзведзь з аднаго боку на другі — гэтым таксама тлумачылі назву дня.
10 сакавіка ў каталікоў Сорак мучанікаў або Прыска, свята сустрэчы птушак.
На прысвятак Рыгора 12 сакавіка ёсць прыказка: “На святога Рыгора ідуць рэкі ў мора”.
14 сакавіка — Аўдоцця Вясноўка, дзень яшчэ называюць Яўдоха, Аўдоння, Аўдуська, Яўдохі, Галдакей, Аўдакей, Аўдокій — шэраг варыянтаў у розных рэгіёнах. Шмат дзе гэты дзень лічаць першым днём вясны. На поўдні Беларусі ўжо высяваюць насенне памідораў на расаду і трымаюць яе на падваконні. Як і на Герасіма Гракоўніка, які адзначаюць 17 сакавіка, на Аўдоццю Вясноўку гукалі вясну, чакалі прылёту птушак.

Рэгіна Гамзовіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter