Сабраў спартыўны брэнд

Прайшоў турнір па барацьбе памяці Віктара Шаманоўскага

XVII Міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці Віктара Шаманоўскага прайшоў на Пухаўшчыне

Гэтыя спаборніцтвы ладзяцца штогод і традыцыйна праходзяць у фізкультурна-аздараўленчым комплексе «Энергетык» Мінскай ЦЭЦ-5, што ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна. Прысвечаны яны памяці Віктара Шаманоўскага, першага дырэктара ЦЭЦ, таленавітага кіраўніка, энтузіяста і падзвіжніка спорту.

У турніры бралі ўдзел барцы з Украіны, Расіі і Беларусі. Грэка-рымская барацьба ўжо шмат гадоў карыстаецца папулярнасцю сярод юных пухаўчан, якія актыўна займаюцца ў спартыўных секцыях. Таму нядзіўна, што яны заўсёды ў ліку пераможцаў і прызёраў турніру. Вось і на гэты раз яго гаспадары паказалі добрыя вынікі ў розных узроставых і вагавых катэгорыях.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter