Сабе ён помнік сам узвёў...

Дзякуючы скульптару Уладзіміру Жбанаву сталіца нашай краіны набыла каларыт еўрапейскага горада. Без яго грацыёзнай “Незнаёмкі” і загадкавай “Дзяўчынкі з парасонам” у Міхайлаўскім скверы, скульптурнай кампазіцыі ля Камароўкі, “Экіпажа” ля ратушы Мінск уявіць ужо немагчыма. Яго “жывыя” скульптуры ўпрыгожваюць Маладзечна, Бабруйск, Магілёў, Ліду, Дзюсельдорф і іншыя гарады. Шмат якія ідэі беларускага скульптара засталіся нерэалізаваныя. Уладзімір Жбанаў заўчасна пайшоў з жыцця. Яно абарвалася на 57-м годзе.
Але з намі засталіся яго работы — цёплыя, па-чалавечы добрыя, па-мастацку вытанчаныя. Яны — найлепшы помнік майстру.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter