Сімвалы беларускай талакі
22.05.2009 01:00:00
Асаблівасцю Мікольскіх святкаванняў на Гомельшчыне была братчына. Яе абавязковае правіла — кожная сям’я прыносіць неабходныя прадукты да агульнага стала. Накрывалі, як на вяселлі, доўгі стол, выбіралі старасту, які кіраваў падрыхтоўкай свята і яго правядзеннем. Перш чым распачаць застолле, мірскі сход вырашаў сямейныя, міжсуседскія непаразуменні, прычым адбывалася гэта ў сяброўскай абстаноўцы.
Адно з асноўных патрабаванняў братчыны — дапамога сіротам, удовам, хворым, убогім і жабракам.