Сімвалы беларускай талакі

У цэлым шэрагу вёсак Гомельшчыны на Мікольшчыну, як і на Ушэсце, рабілі аброчную свечку. Гаспадыні накрывалі святочны стол, за якім збіраўся цэлы гурт людзей; абавязковай стравай быў мёд, які з адной місы каштавалі ўсе. Затым з сотавага воску рабілі вялікую свечку і запальвалі яе перад абразам святога Мікалая.Калі ў звычайныя дні або нават падчас святочных застолляў харчаваліся тры разы (дзеці маглі яшчэ і палуднаваць), то на Міколу сям’я павінна была есці чатыры разы.Мікольскае свята магло доўжыцца цэлы тыдзень. абавязковай складовай часткай былі ўзаемныя гасцяванні.

Асаблівасцю Мікольскіх святкаванняў на Гомельшчыне была братчына. Яе абавязковае правіла — кожная сям’я прыносіць неабходныя прадукты да агульнага стала. Накрывалі, як на вяселлі, доўгі стол, выбіралі старасту, які кіраваў падрыхтоўкай свята і яго правядзеннем. Перш чым распачаць застолле, мірскі сход вырашаў сямейныя, міжсуседскія непаразуменні, прычым адбывалася гэта ў сяброўскай абстаноўцы.
Адно з асноўных патрабаванняў братчыны — дапамога сіротам, удовам, хворым, убогім і жабракам.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter