Сіла сапраўднага таленту

Калекцыю скульптурных кампазіцый перадаў у дар Мастацкаму музею Віцебска скульптар Валерый МагучыМалая радзіма скульптара — вёсачка Кавердзякі Брэсцкага раёна. Але ўжо амаль чвэрць стагоддзя творца працуе ў горадзе над Дзвіной. І за гэты час у Віцебску ўсталявана больш за дваццаць яго скульптурных, дэкаратыўна-паркавых і мемарыяльных кампазіцый. Гэта — і бюсты сучаснікаў, слынных землякоў Прыдзвінскай зямлі. Сярод вядомых прац творцы — і герб горада Віцебска “Ісус Збавіцель”, і помнік Марку Шагалу.
Калекцыю скульптурных кампазіцый перадаў у дар Мастацкаму музею Віцебска скульптар Валерый Магучы
Малая радзіма скульптара — вёсачка Кавердзякі Брэсцкага раёна. Але ўжо амаль чвэрць стагоддзя творца працуе ў горадзе над Дзвіной. І за гэты час у Віцебску ўсталявана больш за дваццаць яго скульптурных, дэкаратыўна-паркавых і мемарыяльных кампазіцый. Гэта — і бюсты сучаснікаў, слынных землякоў Прыдзвінскай зямлі. Сярод вядомых прац творцы — і герб горада Віцебска “Ісус Збавіцель”, і помнік Марку Шагалу.
“Скульптура — гэта маё жыццё”, — менавіта так акрэслівае сэнс сваіх духоўных намаганняў мастак. Ён удзельнік шматлікіх выстаў у Мінску, Санкт-Пецярбургу, у Германіі.
Пад час сёлетняй цырымоніі перадачы твораў у музей Віцебска прысутнічалі і некаторыя з герояў Валерыя Магучага — народная артыстка Беларусі Святлана Акружная, мастакі Уладзімір Вольнаў і Уладзімір Вітка, паэт Давід Сімановіч.

Канстанцін Карнялюк, г Віцебск
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter