Сіла роднай зямлі

Тыя людзі, якія адпраўляліся ў далёкую дарогу або пераязджалі на новае месца жыхарства, бралі з сабой жменю роднай зямлі. Наш дзядуля ваяваў на Поўначы Расіі і марыў яшчэ хоць раз пабываць там, але яго мары не спраўдзіліся. Перад смерцю ён папрасіў: “Калі давядзецца каму-небудзь з вас быць у Петразаводску, прывязіце на маю магілу жменю зямлі”. Праз нейкі час мы змаглі выканаць яго просьбу.
  • Тыя людзі, якія адпраўляліся ў далёкую дарогу або пераязджалі на новае месца жыхарства, бралі з сабой жменю роднай зямлі. Наш дзядуля ваяваў на Поўначы Расіі і марыў яшчэ хоць раз пабываць там, але яго мары не спраўдзіліся. Перад смерцю ён папрасіў: “Калі давядзецца каму-небудзь з вас быць у Петразаводску, прывязіце на маю магілу жменю зямлі”. Праз нейкі час мы змаглі выканаць яго просьбу.
  • Зямлю бралі ў далёкую дарогу, і калі здаралася, што чалавек паміраў на чужыне, то яе абавязкова высыпалі яму на магілу.
  • Жменьку зямлі зашывалі ў ладанку і насілі як абярэг ад нячыстай сілы і праклёнаў.
  • Калі хто-небудзь з мужчын ішоў на вайну, то перад хатай выконваўся наступны рытуал. Чалавек босай нагой пакідаў на зямлі след, маці або жонка збіралі гэты адбітак на чысцюткую хусціну, завязвалі на два вузлы і неслі ў хату за бажніцу. Людзі верылі, што з такім чалавекам нічога не здарыцца, таму што яго будзе перасцерагаць чырвоны кут. Калі ж чалавек вяртаўся дадому, зямлю высыпалі на тое ж месца, адкуль яе бралі. 
  • Збіраючыся ў далёкую дарогу, людзі звярталіся да зямлі з просьбай аб уратаванні: “Маці-сыра Зямля, спасі мяне, на цябе  надзея, спасай нас. Калі ты не спасеш, хто ж нас спасець? Я ж  на цябе іду, а ты мяне спасай, укажы мне пуць харошы”.
  • Калі трэба было вырашыць якую-небудзь складаную спрэчку і даказаць сваю праўдзівасць, чалавек кляўся зямлёй. Той, хто лічыў, што праўда за ім, браў у рукі ці ў рот зямлю або клаў яе сабе на галаву. Пры гэтым ён ведаў: зман недапушчальны, бо тут жа на вачах прысутных ён пачарнее, як зямля.  
  • Народныя лекары ведалі, што самым цяжкім быў праклён маці. Ні адзін знахар выгаварыць яго не мог. Каб зняць праклён, сын або дачка павінны былі стаць на калені і з’есці жменьку зямлі або тройчы пацалаваць зямлю.
  • Да матухны-зямлі людзі звярталіся з просьбай, каб усе тыя, з кім даводзіцца кантактаваць на працы або ў жыцці, ставіліся з павагай і разуменнем.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter