Рыцары, паэты i школьнiкi “тусуюцца” ў бiблiятэцы

Гiстарычная гасцёўня “На прыступках стагоддзяў” сабрала ў сталiчнай бiблiятэцы N 14 iмя Ф.Багушэвiча вучняў дзевятых-дзесятых класаў СШ N 116, 132, 212 г.Мiнска. На працягу дзвюх гадзiн яны жылi па рыцарскiх законах, разам з “чорнай дамай” i “чорным суддзёй” блукалi па радзiвiлаўскiх алеях у Нясвiжы, суперажывалi радавiтым закаханым i нават танчылi пад музыку гурта “Стары Ольса”.

Гiстарычная гасцёўня “На прыступках стагоддзяў” сабрала ў сталiчнай бiблiятэцы N 14 iмя Ф.Багушэвiча вучняў дзевятых-дзесятых класаў СШ N 116, 132, 212 г.Мiнска. На працягу дзвюх гадзiн яны жылi па рыцарскiх законах, разам з “чорнай дамай” i “чорным суддзёй” блукалi па радзiвiлаўскiх алеях у Нясвiжы, суперажывалi радавiтым закаханым i нават танчылi пад музыку гурта “Стары Ольса”.

Сустрэча ў гасцёўнi адбылася ў рамках дзеяння iнфармацыйнай зоны для падлеткаў “Крутая тусоўка”, якая пачала рэалiзоўвацца ў мiнулым годзе. — Аналiз наведвання школьнiкамi бiблiятэкi паказаў, што бываюць яны тут час ад часу i ў асноўным дзеля таго, каб узяць кнiгi па праграме, — расказала загадчыца ўстановы Валянцiна Коршыкава. — А значыць, застаецца вольны час, якi запаўняецца ў лепшым выпадку блуканнем у Iнтэрнэце. А яшчэ нярэдка спiртным, наркотыкамi, наведваннем рэлiгiйных сект... Таму мы вырашылi паспрабаваць зацiкавiць падлеткаў iншым. Так з’явiлася “Крутая тусоўка”. Першыя ж мерапрыемствы паказалi, што мы на верным шляху. Разам з падлеткамi з сярэднiх школ N 116, 132, 136, 212 у “Лiтаратурным квартале” ўжо “тусавалiся” маладыя паэты Аксана Спрынчан, Таццяна Барысюк, Алесь Спiцын на чале з Людмiлай Рублеўскай i ўдзельнiкi музычнага гурта “Жаба ў каляiне”. Прынцыповая размова юных з юнымi iшла на вечары-практыкуме “Моладзь супраць СНIДу”, якi праводзiлi прадстаўнiкi маладзёжнага агульнаадукацыйнага цэнтра “Фiальта”. I нарэшце, днямi лiтаральна заваражылi сваiмi аповедамi юных слухачоў аўтары кнiг пра найбольш вядомы род Беларусi — Радзiвiлаў — папулярныя лiтаратары Iрына Маслянiцына i Мiкалай Багадзяж. Удала дапоўнiлi падарожжа ў глыбiню стагоддзяў вiдэафiльм “Гаспадынi Нясвiжа”, кнiжная выстава-запрашэнне “Праз час i прастору”, старадаўнiя танцы пад музыку гурта “Стары Ольса” ўдзельнiкаў рыцарскага клуба “Вялiкае Княства” пад кiраўнiцтвам Арыны Вячоркi. Кола прыхiльнiкаў “Крутой тусоўкi” пашыраецца. I планы ў яе арганiзатараў таксама крутыя. I разнастайныя. А рэдакцыя “Народнай газеты”, якая разам з бiблiятэкай рэалiзуе творчы праект “Адлюстраванне”, бярэ юных пад сваё “крыло”. Будзем “тусавацца” разам.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter