У мінскай прасторы “ЦЭХ” адкрылася першая выстава беларускіх музыкаў

Рытмы і фарбы

Беларускія музыкі дэманструюць майстэрства пэндзля
picture-russia.ru
Сумяшчэнне музычнага і выяўленчага мастацтваў характэрна для многіх вакалістаў і інструменталістаў свету. Сярод вядомых музыкаў, якія бралі ў рукі пэндзаль, — Джон Ленан, Пол Макартні, Джымі Хендрыкс, Джэніс Джоплін, Джым Морысан, Сід Барэт, Том Ёрк, Джоні Кэш, Фрэнк Сінатра і нават нобелеўскі лаўрэат па літаратуры Боб Дылан. Выяўленчае мастацтва захапляе і некаторых нашых музыкаў.

На першай выставе беларускіх артыстаў “Музыка без межаў”, якая ўчора адкрылася ў мінскай культурнай прасторы “ЦЭХ” і працягнецца па 19 сакавіка, можна ўбачыць карціны і малюнкі дзясятка вядомых музыкаў. У кагосьці з іх ёсць спецыяльная мастацкая адукацыя, як у Андруся Такінданга — аўтара песень і франтмена гуртоў Recha и Harotnica. А хтосьці малюе інтуітыўна — патрабуе душа. Гэта тычыцца, напрыклад, франтмена брэсцкіх панк-зорак Юрыя Стыльскага, які прызнаецца, што жывапіс у адрозненне ад музыкі апускае яго ў стан медытацыі і дапамагае расслабіцца. А вось калі хочацца выйсці з гэтага трансу і ўзбадзёрыцца, ён бярэ ў рукі гітару.

Мэта выставы — паказаць розныя грані самавыяўлення творчай асобы, а таксама паразважаць над актуальнай ва ўсе часы праблемай свабоды творчасці і яе межаў.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter