Рысу падводзiць рана

Вiцебскiя кааператары поўным ходам вядуць адгрузку другога хлеба ў расiйскiя рэгiёны...

Вiцебскiя кааператары поўным ходам вядуць адгрузку другога хлеба ў расiйскiя рэгiёны. А вось краiны Балтыi, Германiя i Польшча з ахвотай купляюць дары пры-дзвiнскiх лясоў, балот i падворкаў.

Толькi чарнiц з вiцебскiх прыродных кладовак за мяжу адпраўлена ўжо звыш 700 тон. Гэтак жа i з iншымi натуральнымi таварамi. Вiшань кааператары закупiлi ў два з паловай разы больш, чым за мiнулы год, а бруснiц нават у 3,3 раза! Таму толькi за жнiвень—верасень каштоўнай сыравiны нарыхтавана амаль на 10 мiльярдаў рублёў, а ўсяго з пачатку нарыхтоўчага сезона – каля 25 мiльярдаў рублёў.

Лепшы прыклад у нарыхтоўцы садавiны i гароднiны падаюць калектывы Глыбоцкага, Верхнядзвiнскага, Браслаўскага, Пастаўскага, Бешанковiцкага, Полацкага i шэрагу iншых спажыўтаварыстваў. Не скончылася яшчэ нарыхтоўка яблыкаў i грыбоў. Так што рысу, як кажуць, падводзiць рана.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter