Ружы для закаханых

Звыш 20.000 кветак прапануе «Магілёўзеленбуд» да 14 лютага

Звыш дваццаці тысяч кветак падрыхтаваў «Магілёўзеленбуд» да 14 лютага.

— Акрамя руж, якія вырошчваюцца ва ўласных цяпліцах, мы таксама парадуем пакупнікоў хрызантэмамі і гваздзікамі, якія набылі ў Галандыі, — гаворыць кіраўнік аддзела маркетынгу і збыту прадпрыемства Марціна Катлярова.

Кошт кветак ад «Магілёўзеленбуда» даволі дэмакратычны. Напрыклад, ружа каштуе ад 7 да 30 тысяч рублёў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter