Русалка, вучоны кот і спаніэль. У гэтыя казачныя мясціны прыязджаюць адпачыць турысты з-за мяжы.

Насцярожанасць пасля прачытанага надпісу на варотах, што за імі “злы і вельмі галодны сабака”, пасля разгляду гэтага “звера” змяняецца ўсмешкай, насустрач выбягае невялікі лапавухі спаніэль, яўна не абдзелены ўвагай гасцей аграэкасядзібы, да якой ён прывык. Яшчэ весялей робіцца, калі прачытаеш назву “Ля лукамор’я” і супаставіш з тым, што бачыш у сапраўднасці: ёсць і кот вучоны, і русалка на галінах, і быццам бы залаты ланцуг. Толькі лукамор’е — у выглядзе Цяцерынскага вадасховішча за некалькі дзесяткаў метраў ад дома, а замест дуба зялёнага — клён.

Насцярожанасць пасля прачытанага надпісу на варотах, што за імі “злы і вельмі галодны сабака”, пасля разгляду гэтага “звера” змяняецца ўсмешкай, насустрач выбягае невялікі лапавухі спаніэль, яўна не абдзелены ўвагай гасцей аграэкасядзібы, да якой ён прывык. Яшчэ весялей робіцца, калі прачытаеш назву “Ля лукамор’я” і супаставіш з тым, што бачыш у сапраўднасці: ёсць і кот вучоны, і русалка на галінах, і быццам бы залаты ланцуг. Толькі лукамор’е — у выглядзе Цяцерынскага вадасховішча за некалькі дзесяткаў метраў ад дома, а замест дуба зялёнага — клён.

Гаспадар сядзібы Аляксандр Асмалоўскі на заўвагу гасцей наконт “скажэння” класікі, прыжмурваючы вочы, хітра ўсміхаецца ў бараду. А калі знаёмішся з гаспадыняй Галінай, становіцца зразумела, што гэта палёт яе фантазіі і плод нястрымнай энергіі. Як і тое, што гасцей могуць сустрэць у нацыянальным беларускім адзенні, з горкай пышных бліноў на падносе.
Гаспадыня — карэнная расіянка, Аляксандр родам з Клімавічаў. Доўгі час працаваў у Расіі. Але калі ў родных мясцінах нікога са сваякоў не засталося, вырашыў перабрацца на Кругляншчыну. Вельмі ўжо тутэйшыя мясціны спадабаліся. У вёсцы Шупені купілі звычайны дом, некалькі гадоў прыязджалі сюды на адпачынак, прымалі сяброў у госці, а тры гады назад перабраліся на пастаяннае жыхарства і заняліся экатурызмам.
— Спачатку, — успамінае Аляксандр Леанідавіч, — давалі аб’явы, што прымаем адпачываючых. А потым запрацавала “сарафаннае” радыё. Тыя, хто адпачываў “Ля  лукамор’я”, падзяліліся са сваякамі, сябрамі. І сёння недахопу ў кліентах няма. Часам нават усіх жадаючых прыняць не можам...
Асмалоўскія стараюцца не прымаць і вялікія шумныя кампаніі. Хоць часам робяць выключэнне. Як расказала Галіна, аднойчы чалавек сабраў у іх усю сваю радню. Прыехалі сваякі, якія не бачыліся дзесяткі гадоў. Было так міла і чулліва. І сустрэча прайшла цікава як для гасцей, так і для гаспадароў.
У аграсядзібу прыязджаюць людзі розныя. Адны хочуць забыць пра гарадскую мітусню і проста адаспацца. У іншых настальгія па вясковаму жыццю. Трэція аддаюць перавагу актыўнаму адпачынку. Чацвёртыя шукаюць рамантыку, далучаюцца да прыроды.
Адпачынак тут арганізуюць на любы густ. Могуць прапанаваць і адрыну, палатку. Аматары гарадскога камфорту размесцяцца ў доме, дзе і санвузел, і душавая кабіна. Азарт можна задаволіць у більярднай. Цела пацешыць у рускай лазні — яна тут цудоўная. Пару заказваюць нават з Мінска.
— Аднойчы маладая пара папрасілася начаваць у турыстычнай палатцы, — успамінае Галіна. — І не ў нас у двары, а на беразе вадасховішча. Жаданне кліента — закон. Паставілі палатку там. А ноччу раптам пачалася навальніца, пайшоў моцны дождж. Саша пайшоў праведаць адпачываючых: можа, якая дапамога патрэбна. Асцярожна падышоў, пастаяў. А яны адхінулі полы палаткі і любуюцца прыродай, дажджом, назіраюць за бліскавіцамі. Ён і пайшоў дамоў. А назаўтра маладыя расказваюць, як было здорава. І нават нейкі “звер” падыходзіў да іх палаткі. Мы ад такога расказу толькі ўсміхнуліся...
З тых, хто адпачываў “Ля лукамор’я”, палова расіян. Сюды прыязджаюць пецярбуржцы, масквічы. У час нашага знаходжання ў сядзібе тут жылі сем’і з Ніжняга Ноўгарада і Мурманска. Хто займаецца рыбалкай, хто проста катаецца на лодцы на вадасховішчы. Па жаданню адпачываючыя могуць праехаць на мікрааўтобусе па выдатных мясцінах раёна: пабываць на гістарычным гарадзішчы старажытнага Друцка, наведаць сядзібы, дзе жылі мастак-перасоўнік Неўраў, генерал Чарняеў. А то і проста пайсці збіраць грыбы і ягады, пакупацца ва ўнікальным возеры са шчолачнай вадой ля вёскі Шапялевічы.
— Прапануем веласіпедныя прагулкі і больш далёкія паездкі, пераходы на конях, — дапаўняе Аляксандр Асмалоўскі. — Пры іх арганізацыі супрацоўнічаем з трэнерам па веласпорту і фермерскай гаспадаркай, у якой разводзяць коней. Многія хочуць пабываць на пчальніку. Наш добры знаёмы пчалавод так захапляюча і цікава расказвае пра пчол, што людзі адкрываюць для сябе шмат новага. Тут можна і мядку пакаштаваць і нават купіць яго для сябе.
Пра меню, якое прапануецуца адпачываючым, гаворка асобная. Галіна стараецца асвоіць традыцыйную беларускую кухню, але прызнаецца, што многія стравы Аляксандр гатуе лепш. Магчымасць гатаваць прадастаўляецца і гасцям. А свежымі прадуктамі забяспечваюць жыхары вёскі, якія ахвотна прадаюць малако, яйкі, тварог, смятану і іншае. Сваёй гаспадаркі Асмалоўскія не трымаюць: цяжка спраўляцца, уся ўвага гасцям. Ды і планы ў іх немалыя. Каб ажыццявіць іх, таксама шмат часу і намаганняў прыкласці давядзецца.
Па-першае, задумана пашырэнне гасцявых плошчаў. З’явяцца некалькі пабудоў. Па-другое, значна пашырыцца экскурсійнае абслугоўванне. Ужо ёсць дамоўленасці з турфірмамі Смаленка наконт гэтага. Акрамя таго, на партнёрскіх прынцыпах асвойваецца водны маршрут “з вараг у грэкі” па Друці. Ужо вызначаны ўчасткі пад будаўніцтва лодачнай станцыі і ахоўваемай аўтамабільнай стаянкі. Водныя турысты будуць мець магчымасць браць на пракат байдаркі і на іх спускацца па Друці ў Днепр і далей.
— Праект сур’ёзны, але ажыццявімы, — заўважае Аляксандр. — Так што прыязджайце праз некаторы час...

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter