В Минске ко дню города установят скульптуру с героями произведения Пушкина

Русалка, вучоны кот і іншыя

Кот вучоны, Русалка, Лясун і Баба-яга стануць падарункам жыхарам Фрунзенскага раёна Мінска да Дня горада, якi адбудзецца 8 верасня. Менавіта персанажы самага вядомага ўрыўка з паэмы «Руслан і Людміла» — «У Лукоморья дуб зеленый» стануць часткай скульптурнай кампазіцыі. Месца  будучай «прапіскі» казачных герояў — на скрыжаванні праспекта Пушкіна і вуліцы Адоеўскага. Дарэчы, да гэтага часу на праспекце Пушкіна, акрамя знаходжання там аднайменнай станцыі метро, нічога пра вялікага паэта не нагадвала.

Скульптура з'явіцца на скрыжаванні праспекта ПУШКІНА і вуліцы АДОЕЎСКАГА
Фото аўтара

Дырэктар КУП «Зелянбуд» Фрунзенскага раёна Мікалай Астапенка падзяліўся з карэспандэнтам «Рэспублікі»:

— Па праекце скульптурная кампазіцыя будзе цалкам гатовая за два дні да свята. Пастамент ужо ўсталяваны, у панядзелак адбудзецца мантаж і самой скульптуры, дарожкі да яе таксама уладкаваны, а прылеглая тэрыторыя будзе акультурана зялёнымі насаджэннямі: кветкавае афармленне, дрэвы і іглічныя кусты. Дадаткова мы ўсталюем там лаўкі і ўрны.

На шлях ад эскіза скульптуры да яе ўстаноўкі спатрэбілася зусiм мала часу — паўтара месяца. Сама кампазіцыя — барэльеф з мармуровага ліцця, пафарбаванага пад бронзу. Яго памеры — 1,6 метра ў вышыню і 1,4 метра ў шырыню, і будзе ён мацавацца да быццам бы расколатага каменя-валуна: з яго і адкрыецца карцінка з цудамі.

— На творах Аляксандра Пушкіна выраслі многія пакаленні, — гаворыць начальнік упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Фрунзенскага раёна Дзмітрый Бандарэнка. Ён упэўнены, што новая скульптурная кампазіцыя асабліва спадабаецца дзецям і будзе выклікаць іх цікавасць да кніг. — Кіраўніцтва райад-міністрацыі выказала ідэю ўвекавечыць такім чынам Аляксандра Пушкіна, таму што імя класіка носіць адна з галоўных вуліц нашага раёна. Мастацкі савет пры Мінгарвыканкаме зацвердзіў прапанаваны аўтарамі варыянт кампазіцыі.

Ілья НОВІКАЎ
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter