Русалкі з валынкамі. Сярэдневяковая музыка ў жаночых руках.

Фолк-група “Rosalia” ўжо паспела здзівіць публіку на фестывалях не толькі на радзіме, але і ў Польшчы, Галандыі. Чатыры беларускі даюць магчымасць пачуць гісторыю ў незвычайных гуках старажытных інструментаў.

Фолк-група “Rosalia” ўжо паспела здзівіць публіку на фестывалях не толькі на радзіме, але і ў Польшчы, Галандыі. Чатыры беларускі даюць магчымасць пачуць гісторыю ў незвычайных гуках старажытных інструментаў.

Ірына Кнаўэр іграе на скрыпцы, Ганна Прахароўская — на цытры і мандаліне, Настасся Гігель стукае ў барабан, Аксана Касцян цудоўна валодае валынкай і флейтай. Аксана і стала арганізатарам новага калектыву на айчыннай сцэне.
— Я заўсёды цікавілася гістарычнай музыкай і прапанавала сваім сяброўкам пайграць разам. Яны згадзіліся, мы паспрабавалі, усім спадабалася.
Справа была 13 сакавіка 2008 года. Прайшло паўтара года, а яны ўжо гастралююць за мяжой.
— А пачыналася з таго, што мы сядзелі ў Нацыянальнай бібліятэцы, — працягвае свой кароткі пакуль што аповед Аксана. — Перагледзелі ўсе гістарычныя энцыклапедыі, кнігі па фальклоры. Сутаргава гартаючы выданне за выданнем, мы баяліся, што не паспеем знайсці падыходзячую назву для групы. І раптам зразумелі, што нам патрэбна. Слова “rosalia” — так называўся ў даўніну абрад “Праводзіны русалак”. На тым свяце абавязкова павінны былі прысутнічаць музыкі, якія ігралі на струнных і духавых інструментах, а наша група менавіта такімі інструментамі і карыстаецца. Назва падкрэслівае і тое, што ў нас чыста жаночы састаў, хоць мы сябе не асацыіруем з русалкамі.
Усе дзяўчаты — прафесіянальныя музыканты, скончылі Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя Глінкі, цяпер працягваюць вучобу ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў і ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Настасся толькі ў групе змагла ажыццявіць сваю дзіцячую мару — іграць на барабане, бо па спецыяльнасці яна піяністка!
Дзяўчаты рэканструююць беларускую музыку эпохі сярэднявечча. Але не толькі — бяруць і заходнееўрапейскі рэпертуар. Самая вялікая праблема ў “русалак” — магчымасць выступаць поўным саставам. Бо вучоба — галоўнае. Вось і даводзіцца іграць у тры рукі: адразу і на валынцы, і на флейтах, і пастукваць па барабане...

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter