Руплівы гаспадар знойдзе падтрымку

Міжнародны фонд развіцця сельскіх тэрыторый зарэгістраваны ў Беларусі
Міжнародны фонд развіцця сельскіх тэрыторый зарэгістраваны ў Беларусі.

Заснавальнікам фонду стала французская асацыяцыя “Formation pour L’Epanouisstment et le Renouveau de la Terre” (“Арганізацыя за росквіт і абнаўленне зямлі”).

Фонд здольны са-дзейнічаць сацыяльна-эканамічнаму і культурнаму развіццю сельскіх тэрыторый Беларусі. У прыватнасці, ён здольны здзейсніць дабрачынную, фінансавую, інфармацыйную, прававую дапамогу грамадзянам, якія займаюцца вядзеннем асабістых падсобных гаспадарак.

Мяркуецца дапамагаць вяскоўцам у асваенні сучасных тэхналогій у сельскагаспадарчай вытворчасці. Акрамя таго, у фонда прадугледжаны праекты па сацыяльна-эканамічнай рэабілітацыі тэрыторый, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, падтрымцы ініцыятывы па захаванні і аднаўленні нацыянальных традыцый і культурнай спадчыны.

Дзіяна Грышанава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter