РУП “Белпошта” аб’яўляе конкурс-віктарыну “Як ты ведаеш родную літаратуру?”

Конкурс-віктарына праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і прысвечаны Году кнігі, патлумачылі ў РУП “Белпошта”. У ім могуць прыняць удзел грамадзяне нашай краіны або іншых дзяржаў, якім споўнілася 14 гадоў.

Анкеты прымаюцца з 1 красавіка да 30 лістапада гэтага года. Вынікі падводзяцца паэтапна: 1 раз у два месяцы. Першы этап конкурсу пройдзе з 1 красавіка да 31 мая. На кожным этапе будуць разыгрывацца два прызы: адзін сярод тых, хто правільна адказаў на пытанні, а другі (спецыяльны прыз) — сярод усіх удзельнікаў конкурсу. Вынікі будуць размешчаны на сайце www.belpost.by і ў друкаваных СМІ, у тым ліку ў “Народнай газеце”. Пераможцы атрымаюць граматы і наборы філатэлістычнай прадукцыі.
Знаўцаў роднай літаратуры чакаюць таксама сюрпрызы ад рэдакцыі “Народнай газеты”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter