Руліце прыгожа

Мінскія аўталэдзі напярэдадні 8 Сакавіка атрымаюць падарункі

Аўталэдзі ў Мінску напярэдадні 8 Сакавіка атрымаюць падарункі.

Пашанцуе жанчынам, якія ў гэтыя дні будуць праязджаць па вуліцы Калініна. Тыя, у каго супрацоўнікі ДАІ не знойдуць ніякіх парушэнняў, атрымаюць касметыку і брашуры, а маці з дзецьмі — яшчэ і флікеры.

— Парушальніц, у якіх выявім дробныя недахопы, штрафаваць не будзем, а толькі вусна папярэдзім, — распавядае спецыяліст па агітацыі і прапагандзе АДАІ Першамайскага ГУУС Мінска Кацярына Журымская.

Дарэчы, такія ж акцыі пройдуць у краіне і 8 Сакавіка. У гэты дзень сюрпрызы чакаюць не толькі аўтамабілістак, але і жанчын-пешаходаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter