Рукатворнае багацце

Выстава слуцкіх паясоў будзе працягвацца
Выстава слуцкіх паясоў будзе працягвацца.

Як паведаміў дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў, адпаведнае пагадненне падпісана Нацыянальным мастацкім музеем Беларусі з Міністэрствам культуры Расіі і Дзяржаўным гістарычным музеем (Масква). Як вядома, год таму на працяглае экспанаванне ў Беларусь былі прывезены восем слуцкіх паясоў і два іх фрагменты. Шэдэўры сталі асновай выстаўкі “Слуцкія паясы”. Усяго ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве экспануецца больш як 20 слуцкіх паясоў і больш як 40 знаходзіцца ў запасніках. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі мае два фрагменты слуцкіх паясоў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter