Снежный циклон, авария в котельной, эвакуация вокзала — во время масштабных учений в Молодечненском районе отработали самые опасные сценарии сезона холодов

Рука на пульсе зiмы

На клімат нам скардзіцца большую частку года няма падстаў — у параўнанні з іншымі шыротамі ён даволі лагодны. Але час ад часу, галоўным чынам узімку, здараюцца выбрыкі надвор’я — то гурбамі снегу заваліць, то ад ледзянога дажджу абарвуцца правады на лініях электрасетак ці буран абрушыць на іх дрэвы. Да любых зімовых нечаканасцей, тэхнагенных збояў трэба быць гатовымі, рыхтавацца загадзя. Каб у выпадку чаго аператыўна іх ліквідаваць.

Намеснік Прэм'ер-міністра Уладзімір КУХАРАЎ і міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір ВАШЧАНКА абмяркоўваюць ход вучэнняў.
Фота БЕЛТА

Учора падраздзяленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях правялі ў Маладзечанскім раёне вучэнні дзяржорганаў, дзе адпрацоўвалася хуткае рэагаванне на сітуацыі, якія могуць узнікаць у зімовы час. Рэспубліканскі штаб на чале з намеснікам Прэм’ер-міністра Уладзімірам Кухаравым адзначыў добрую падрыхтоўку адпаведных структур да магчымых выклікаў.

Вучэнні максімальна набліжаны да рэальных умоў, адзначае афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Швайбовіч. Адпрацоўка васьмі верагодных сцэнарыяў была накіравана на зладжанасць працы прадстаўнікоў розных органаў і ведамстваў у выпадку дрэннага надвор'я і розных аварый, якія могуць пагражаць жыццю грамадзян.

Перад пачаткам вучэнняў усіх жыхароў раёна папярэдзілі СМС-апавяшчэннямі. Мерапрыемства пачалося з імітацыі ДТЗ са снежным заносам на дарозе Р-28. Далей ішлі расчыстка завалаў на прасецы ўздоўж ЛЭП, выцягванне патанулай машыны з вады і выратаванне рыбакоў з вадаёма. У працэсе былі задзейнічаны авіяцыя і вадалазы МНС.

Вучэнні пачаліся з імітацыі ДТЗ са снежным заносам.

Потым ужо ў Маладзечне правялі трэніроўку па ліквідацыі надзвычайных сітуацый ва ўмовах радыеактыўнага і хімічнага забруджвання на чыгуначным транспарце, а таксама выратавальную работу ў шматпавярховым будынку паблізу. Адпрацавалі эвакуацыю людзей з крамы і вакзала станцыі Маладзечна. Тут таксама задзейнічаны авіяцыя і пажарныя разлікі МНС.

Пасля заканчэння актыўнай стадыі вучэнняў Уладзімір Кухараў адзначыў: у краіне створана эфектыўная сістэма рэагавання, якая дазваляе аператыўна ліквідаваць любыя надзвычайныя сітуацыі. Паводле яго слоў, падобныя вучэнні штогод праводзяцца з мэтай рэальна ўбачыць магчымасці і недахопы, якія ў далейшым аператыўна ўстараняюць.

— Сёння праверка паказала, што ўсе службы гатовыя да аператыўнага рэагавання. Аднак па шэрагу напрамкаў мы будзем вывучаць пытанні паглыблена. Гэта тычыцца мерапрыемстваў па ачыстцы лясоў уздоўж лініі электраперадачы. Тут патрэбна яшчэ даволі сур'ёзная праца.

Падчас вучэнняў задзейнічалі авіяцыю і вадалазаў МНС.

Намеснік Прэм'ер-міністра паабяцаў, што ў бліжэйшы час на адной з нарад гэтае пытанне будзе вырашана: прымуць меры па паскарэнні такіх работ. Таксама, на думку Уладзіміра Кухарава, неабходна падумаць аб стварэнні аператыўных добраахвотніцкіх атрадаў, валанцёраў на базе Чырвонага Крыжа. Такія групы будуць эфектыўна працаваць у выпадку надзвычайных сітуацый і аказваць неабходную дапамогу.

Потым у Маладзечне ўдзельнікі штаба ліквідацыі надзвычайных сітуацый арганізавалі заключны сход, на якім падвялі вынікі і акрэслілі мерапрыемствы па ўдасканаленні сістэмы рэагавання.

kryzhevich@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter