Рублi за прыгажосць

Цюльпаны ў Мінску — па 15—20, а ружы — за 9—50 тысяч

Набыць цюльпаны ў Мінску можна за 15—20, а ружы — за 9—50 тысяч. Напярэдадні жаночага дня кветкі ў сталіцы будуць прадаваць у 250 гандлёвых аб’ектах, да таго ж 6—8 сакавіка ў раёнах горада з’явяцца часовыя «кветкавыя магазіны». Створаць зоны продажу і ў будынку чыгуначнага вакзала, на станцыях метрапалітэна, у пераходах у г. Мінску.

— Заплаціць за прыгажосць, вырашчаную ў беларускіх цяпліцах, прыйдзецца ад 6 да 50 тысяч рублёў. Самыя танныя — гваздікі — 6—10 тысяч, а дарагія — ружы — ад 9 да 50 тысяч, — кажуць у галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама. — Кошт гербераў — 8—10 тысяч, альструмерый — 10—30 тысяч, хрызантэм — 27 тысяч, касачоў — 15 тысяч.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter