Роздум пра традыцыі

Беларусы Іркуцка адзначылі Дзень памяці продкаў — Дзяды.
Беларусы Іркуцка адзначылі Дзень памяці продкаў — Дзяды.
Вось што расказаў старшыня Таварыства беларускай культуры імя Я. Чэрскага Алег Рудакоў:

“Мы зрабілі ўтульны вечар. Прагучалі некалькі песняў, потым Вольга Галанава выступіла з аповедам пра вядомых беларускіх дзеячаў-юбіляраў. Акрамя таго, прагучаў філасофскі роздум пра гісторыю і традыцыі Дзядоў.

Мы накрылі стол — спачатку саломай, потым абрусамі. Вячэра складалася з трох абавязковых страваў — куцці, бліноў, кісялю — з таго, чым нашая хата багатая”.

Іркуцк
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter