Рота – з “крылатай пяхоты”

Гонар удзельнічаць у ваенным парадзе 3 ліпеня з нагоды 60-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на галоўнай плошчы Мінска выпаў віцебскім дэсантнікам. Адбор на парад надзвычай строгі. У зводную роту 317-га гвардзейскага мабільнага батальёна пад камандаваннем гвардыі падпалкоўніка Віктара Адакіенкі трапілі самыя рослыя, прыгожыя, фізічна моцныя юнакі. Сапраўдныя нашчадкі былінных віцязяў-асілкаў, якія памнажаюць баявую і ратную славу Белай Русі!
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter