Родныя вобразы Айчыны

Піша вам Лідзія Фенічава-Маргачова з Караганды. Маё дзяцінства пачыналася на Гомельшчыне. Потым у 1961-м мы пераехалі ў Казахстан. І я ўдзячна маме за тое, што амаль кожны год ездзілі мы на адпачынак у Беларусь. Я часта бачыла мясціны маленства. Па гэты час тужу па іх, ды прыехаць няма магчымасці. А пра развал Савецкага Саюза і сёння згадваю з болем, нібы іголка ў сэрцы тая падзея. Пра тое напісала верш, які дасылаю.

Вакзал у ГомеліЗ 25 гадоў я пачала пісаць вершы, хоць люблю паэзію з дзяцінства. І часта ў маіх радках ёсць родныя вобразы: лясы, палі, бярозавыя гаі Айчыны. Цяпер мне ўжо шэсцьдзясят, я часта згадваю аповеды мамы пра нялёгкую ваенную пару і пра тое, як ваявалі партызаны. А вяскоўцы дапамагалі ім, чым маглі. Таму яшчэ адзін свой верш я прысвяціла беларускім партызанам.
Шлю прывітанне ўсім землякам, асабліва ж родзічам з Гомельшчыны, сем’ям Фенічавых і Шаўцовых. Няхай яны выбачаюць, што пакуль не магу да іх прыехаць: надта малая пенсія. Але ўсё ж — спадзяюся на сустрэчу на роднай зямлі.

Лідзія Фенічава-Маргачова, Караганда, Казахстан.

Ад рэдакцыі.
Паважаная Лідзія Паўлаўна, дзякуем за цёплы ліст! Спадзяемся, яго прачытаюць, хаця б на нашым сайце ў інтэрнэце, і Вашыя родзічы. Перадаць ім прывітанне ад Вас не ўдасца: Гомельшчына вялікая, а канкрэтнае месца жыхарства сваякоў Вы не ўказалі. Не друкуем мы і вершы.
Звяртаемся да ўсіх суайчыннікаў, хто адарваны ад Бацькаўшчыны і даўно не бываў у Беларусі. Не апускайце рукі, не губляйце надзею — і вам абавязкова ўдасца здзейсніць сваю мару. Нават калі сваёй пенсіі не хапае на білеты, то свет жа не без добрых людзей! Мы ўжо друкавалі лісты тых, хто наведаў родныя мясціны пасля доўгіх гадоў расстання. Падарожнікі ніколькі не шкадуюць, што гэта зрабілі. Магчыма, варта папрасіць дапамогі ў родзічаў, сяброў. Мы пацікавіліся: плацкартны білет у адзін канец на поезд Караганда — Гомель каштуе ў эквіваленце менш за 250 долараў, а на поезд Караганда — Баранавічы абыдзецца танней. Але ж колькі ўражанняў будзе ад паездкі! Можна сказаць, на ўсё жыццё!
Чакаем аповедаў пра тое, як вы наведвалі родныя мясціны ў Беларусі, ад тых, хто здолеў здзейсніць такое падарожжа. Як і ад тых, хто ў яго збіраецца: лета ж не за гарамі…

На здымку:
Вакзал у Гомелі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter