Родныя песні ў Тальяці

Святочныя дні для артыстаў часта становяцца працоўнымі, і самадзейныя таленты тут не выключэнне. У адной са школ Аўтазаводскага раёна Тальяці нашы гурты “Купалiнка” і “Зорачкi” нядаўна віншавалі ветэранаў Вялікай Айчыннай з Днём абаронцаў Айчыны. Гучалі дарагія мужным людзям песні іх маладосці. А напярэдадні 8 сакавіка артысты Беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Нёман” далі вялікі канцэрт у 91-й школе Цэнтральнага раёна. Было шмат гледачоў, каля 300 чалавек, у асноўным ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, пенсіянеры. Кіраўнік Дэпартамента культуры мэрыі Надзея Булюкіна павіншавала ўсіх жанчын з вясновым святам, а далей нашы артысты рабілі гледачам песенныя падарункі.

Не дарма кажуць: песня аб’ядноўвае людзей. А ў шматнацыянальным Тальяці спяваюць на розных мовах, у тым ліку і песні беларускія. Іх любіць і галоўны зваршчык аб’яднання “ВолгаЦэмМаш” Максім Гусейнаў, які таксама казаў на ўрачыстасці цёплыя словы жанчынам. На гэты раз у канцэртнай праграме артыстаў “Купалiнкі” і дзіцячага ансамбля музыкі і песні “Зорачкi” былі песні пра Радзіму, вясёлыя, лірычныя і жартоўныя — на рускай і беларускай мовах, прычым і апошнія былі гледачам зразумелыя без перакладу. А фінальную песню “Дом — Белая Русь” гледачы слухалі стоячы.
Мы пачулі і шмат добрых словаў у адрас беларускіх артыстаў, нас запрашалі выступіць яшчэ. Прыемна!

Сяргей Шылкін, кіраўнік ансамбля “Зорачкi”, Тальяці
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter