Родныя назвы
28.03.2014
Мытная, Грунвальдская і Берасцейская — такія вуліцы могуць з’явіцца ў Брэсце.
Неабходнасць надання новых назваў вуліцам з’явілася пасля будаўніцтва маста ў складзе Заходняга абходу. Вуліцу, якая ўтварылася на ўчастку ад Зубачова да Варшаўскай шашы, прапануюць назваць Берасцейскай, а на ўчастку ад Варшаўскай да Ковельскай шашы — Мытнай.
Акрамя таго, у паўднёвым мікрараёне Брэста можа з’явіцца вуліца Грунвальдская.