Родныя назвы

У Брэсце могуць з’явіцца вуліцы Грунвальдская і Берасцейская

Мытная, Грунвальдская і Берасцейская — такія вуліцы могуць з’явіцца ў Брэсце.

Неабходнасць надання новых назваў вуліцам з’явілася пасля будаўніцтва маста ў складзе Заходняга абходу. Вуліцу, якая ўтварылася на ўчастку ад Зубачова да Варшаўскай шашы, прапануюць назваць Берасцейскай, а на ўчастку ад Варшаўскай да Ковельскай шашы — Мытнай.

Акрамя таго, у паўднёвым мікрараёне Брэста можа з’явіцца вуліца Грунвальдская. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter