Родныя людзі

Старшыню галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Яна Сычэўскага з юбілеем павіншаваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр ЛукашэнкаЯн Сычэўскі просіць не гаварыць і не пісаць: “беларуская дыяспара ў Польшчы”. А тым больш: “этнічная меншасць”. Бо, удакладняе, беларусы ў зямлю Беласточчыны даўно і моцна ўраслі родавымі каранямі, і здаўна былі там гаспадарамі. “Якая ж мы дыяспара ці меншасць, калі нашы продкі-беларусы жылі на Беласточчыне спрадвеку?” — помніцца, аргументаваў сваю пазіцыю Ян Янавіч на першым пасяджэнні Кансультатыўнага савета кіраўнікоў грамадскіх арганізацый суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой. Праходзіла пасяджэнне ўрачыста, у будынку Нацыянальнай бібліятэкі. І размова пра справы беларусаў замежжа ішла глыбокая, на высокім дзяржаўным узроўні. Ян Янавіч ахвотна дзяліўся досведам працы Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы, галоўнае праўленне якога ён доўгі час узначальвае. У прыватнасці, шырокі розгалас мае Агульнапольскі фэст “Беларуская песня”. Год таму падрабязна пра справы беларусаў Польшчы расказвала і наша газета — як вуснамі самога Яна Сычэўскага ў тэксце “Прыгожым спевам поўніцца душа”, так і Валерыя Шмата, кіраўніка гурта “Беларусы”, які хораша выступаў на мінулагоднім фэсце ў Беластоку.
Ян Сычэўскі — беларус з ПольшчыСтаршыню галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Яна Сычэўскага з юбілеем павіншаваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Ян Сычэўскі просіць не гаварыць і не пісаць: “беларуская дыяспара ў Польшчы”. А тым больш: “этнічная меншасць”. Бо, удакладняе, беларусы ў зямлю Беласточчыны даўно і моцна ўраслі родавымі каранямі, і здаўна былі там гаспадарамі. “Якая ж мы дыяспара ці меншасць, калі нашы продкі-беларусы жылі на Беласточчыне спрадвеку?” — помніцца, аргументаваў сваю пазіцыю Ян Янавіч на першым пасяджэнні Кансультатыўнага савета кіраўнікоў грамадскіх арганізацый суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой. Праходзіла пасяджэнне ўрачыста, у будынку Нацыянальнай бібліятэкі. І размова пра справы беларусаў замежжа ішла глыбокая, на высокім дзяржаўным узроўні. Ян Янавіч ахвотна дзяліўся досведам працы Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы, галоўнае праўленне якога ён доўгі час узначальвае. У прыватнасці, шырокі розгалас мае Агульнапольскі фэст “Беларуская песня”. Год таму падрабязна пра справы беларусаў Польшчы расказвала і наша газета — як вуснамі самога Яна Сычэўскага ў тэксце “Прыгожым спевам поўніцца душа”, так і Валерыя Шмата, кіраўніка гурта “Беларусы”, які хораша выступаў на мінулагоднім фэсце ў Беластоку.
Ян Сычэўскі быў сярод дэлегатаў з замежжа на IV Усебеларускім народным сходзе, ганаровым госцем на Першым фестывалі мастацтваў беларусаў свету....
Зрэшты, гэта толькі бачны бок вялікай грамадскай працы, скіраванай на развіццё беларускай культуры, якой не адзін дзясятак гадоў аддае сілы і веды добра вядомы і ў Беларусі, і за яе межамі юбіляр. “Ваша імкненне быць беларусам і за межамі сваёй Айчыны заслугоўвае самай глыбокай павагі. Перакананы, што вашы намаганні і ў далейшым будуць накіраваны на высакародныя мэты, — адзначыў у сваім віншаванні Прэзідэнт. — Рэспубліка Беларусь зробіць усё, каб беларусы замежжа адчувалі любоў і падтрымку Радзімы”. Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру здароўя і энергіі, аптымізму і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах.
Варта нагадаць, што Ян Сычэўскі родам з вёскі Стрыкі Бельска-Падляшскага павета Беластоцкага ваяводства. Педагог па адукацыі: у 1955 годзе закончыў Педагагічны ліцэй у Бельску-Падляшскім, а пазней і педфакультэт Гданьскага ўніверсітэта. Доўгі час працаваў выкладчыкам ў Беластоцкім політэхнічным інстытуце, дзе вёў заняткі па псіхалогіі і сацыялогіі працы, педадукацыі студэнтаў і маладых супрацоўнікаў інстытута. Ён аўтар шэрагу навуковых прац у галіне педагогікі ВНУ. Ян Янавіч плённа займаецца грамадска-культурнай дзейнасцю, неаднаразова выбіраўся на кіруючыя пасады ў Беларускім грамадска-культурным таварыстве, галоўнае праўленне якога ўзначальвае. Быў дэпутатам сейма Рэчы Паспалітай ІІІ склікання, узнагаро-джаны многімі польскімі адзнакамі, а таксама медалём Францыска Скарыны Рэспублікі Беларусь.

Іван Іванаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter