Белорусские города и деревни могут похвастаться богатой историей, яркими достопримечательностями и выдающимися уроженцами

Родны кут


У выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» выйшлі апошнія кнігі шматтомнага выдання «Гарады і вёскі».


Пачатак гэтаму ўнікальнаму энцыклапедычнаму праекту, аналагаў якому няма на постсавецкай прасторы, быў пакладзены яшчэ ў 2004-м. За 17 гадоў свет убачылі 10 тамоў энцыклапедыі ў 21 кнізе, у якіх адлюстраваны гісторыя, сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі — шэсць абласцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёна, у тым ліку тых, якія перасталі існаваць.

Завяршылі праект выданне, прысвечанае Пастаўскаму, Полацкаму, Расонскаму, Сенненскаму раёнам, і кніга, у якой расказваецца пра населеныя пункты Талачынскага, Ушацкага, Чашніцкага, Шаркаўшчынскага і Шумілінскага раёнаў. Як паведамляе bel-en.by, гэта раёны з багатай гісторыяй і вялікай колькасцю вёсак і хутароў. Кожная кніга змяшчае каля 3 тысяч артыкулаў, над якімі працавалі навуковыя супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, а таксама Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Падрыхтаваныя імі артыкулы — вынік іх шматгадовай працы ў бібліятэках і архівах Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы і Украіны. Акрамя таго, пры падрыхтоўцы кніг выкарыстаны матэрыялы мясцовых краязнаўцаў. У падборы ілюстрацый — праект змяшчае шмат каляровых і чорна-белых здымкаў, малюнкаў, карт — дапамагалі раённыя выканаўчыя камітэты Віцебскай вобласці і рэдакцыі мясцовых газет.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter