Родная мова робіць нас беларусамі – Луцкi

Родная мова робіць нас беларусамі. Такiм меркаваннем з журналістамі падзяліўся намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі падчас урачыстага мерапрыемства «Дзень роднай мовы. Мелодыка маёй душы» у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Акцыя прайшла па iнiцыятыве Беларускага саюза жанчын ужо ў другi раз. 

Ігар Луцкі адзначыў, что ўпершыню прымае ўдзел у такім мерапрыемстве. З сабой узяў зборнік «100 вершаў» выдавецтва «Мастацкая літаратура», які выйшаў у 2019 годзе. Ён прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

– І я вырашыў, што сёлета, калі мы адзначаем 80-годдзе вызвалення краiны, будзе правільным пачытаць са сцэны Купалаўскага тэатра верш з гэтага зборніка. Я скончыў беларускамоўную школу і, канешне, адчуваю мову, таму што з першага класа вывучаў яе. Ёсць верш, якi яшчэ са школы мяне захапіў, таму я вырашыў сёння ўзгадаць свае школьныя гады, – патлумачыў намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. 

Ігар Луцкі падкрэслiў, што мова – гэта здабытак нашага народа, які мы не павінны страціць. А памяць, па словах суразмоўцы, –  гэта тое, што нас робіць моцнымі, незалежнымі.

– Сёння са сцэны Купалаўскага тэатра будуць гучаць розныя творы, але ўсе яны будуць пранікнуты любоўю да Беларусі. І гэта вельмі важна, – зрабiў акцэнт Ігар Луцкі. 

На яго думку, такія мерапрыемствы вельмі важныя для беларусаў, бо яны аб'ядноўваюць:

– Тым больш для нас, яшчэ раз скажу: мова – гэта тое, што мы не павінны страціць, таму што мова робіць нас беларусамі.

Белорусский язык должен передаваться из поколения в поколение – Чемоданова

Произведения белорусской литературы в Международный день родного языка прозвучали со сцены Купаловского театра
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter