Роднасць —без межаў

Законапраект “Аб беларусах замежжа” прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў другім чытанні
Законапраект “Аб беларусах замежжа” прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў другім чытанні

Прадстаўляючы дакумент парламентарыям, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Віктар Фесак патлумачыў: дакумент будзе садзейнічаць збліжэнню беларусаў, якія пражываюць у краіне, і тых, хто з-за розных абставінаў апынуўся за яе межамі.
Дакумент уводзіць дакладнае вызначэнне таго, якія групы людзей маюцца на ўвазе пад беларусамі замежжа. Гэта найперш грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць за межамі тэрыторыі краіны. Акрамя таго, да іх плануецца аднесці замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за мяжой, калі яны самі або іх продкі па прамой узыходнай лініі нарадзіліся або жылі ў Беларусі. “Таксама гэта замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць па-за Беларуссю, але ідэнтыфікуюць сябе як беларусы. Маецца на ўвазе этнічная прыналежнасць да беларускага народу або мовы, культуры, гістарычныя сувязі, веданне і захаванне беларускіх традыцый і абрадаў”, —спаслаўся на тэкст законапраекта дэпутат .
За межамі Беларусі жыве каля 3,5 мільёна беларусаў, выхадцаў з Беларусі ды іх нашчадкаў. У месцах кампактнага пражывання частка суайчыннікаў аб’яднаная ў больш чым 200 арганізацый і грамадскіх суполак. Паводле інфармацыі апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, найбольш шматлікія дыяспары беларусаў цяпер у Расіі (840 тысяч чалавек), Украіне (275 тысяч), Латвіі (90 тысяч) і Польшчы (48 тысяч).
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter