Рэтра імкнецца ў будучыню

Мястэчка Гальшаны становіцца ўсё больш прывабным для турыстаўНе прагадалі тыя аматары даўніны і падарожжаў па родным краі, хто напрыканцы мая наведаў мясціны, звязаныя з жыццём магнатаў Сапегаў, князёў Гальшанскіх і княгіні Соф’і Гальшанскай, адной з найбольш знакамітых прадстаўніц старажытнага роду. Дарэчы, у аграгарадку Гальшаны ў гонар яе, жонкі караля Ягайлы (шлюб быў заключаны ў 1422 годзе) і родапачынальніцы каралеўскай дынастыі Ягелонаў, ужо ўстаноўлены памятны знак-камень. Нядаўна ж там ладзілася як Пятая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гісторыка-культурная спадчына Ашмяншчыны”, так і чарговы фэст “Гальшанскі замак”.
На фэсце “Гальшанскі замак” у пашане рыцарскія адзінаборствыМястэчка Гальшаны становіцца ўсё больш прывабным для турыстаў
Не прагадалі тыя аматары даўніны і падарожжаў па родным краі, хто напрыканцы мая наведаў мясціны, звязаныя з жыццём магнатаў Сапегаў, князёў Гальшанскіх і княгіні Соф’і Гальшанскай, адной з найбольш знакамітых прадстаўніц старажытнага роду. Дарэчы, у аграгарадку Гальшаны ў гонар яе, жонкі караля Ягайлы (шлюб быў заключаны ў 1422 годзе) і родапачынальніцы каралеўскай дынастыі Ягелонаў, ужо ўстаноўлены памятны знак-камень. Нядаўна ж там ладзілася як Пятая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гісторыка-культурная спадчына Ашмяншчыны”, так і чарговы фэст “Гальшанскі замак”.
У мястэчка прыехала шмат турыстаў — цяпер там ёсць і два прыватныя гатэлі, дзе можна з камфортам адпачыць. “Мы ў трэці раз ладзілі фэст “Гальшанскі замак”, на які збіраюцца члены рыцарскіх клубаў з Ліды, Гродна, Мінска, — расказала начальнік аддзела культуры Ашмянскага райвыканкама Галіна Балінская. — Сёлетняй адметнасцю фэста былі майстар-класы па сярэднявечных танцах, якія праводзілі прыгожыя паненкі і рыцары з мінскіх клубаў “Яварына” і “Фламея”. Гэта, пэўна, не менш цікава, чым традыцыйныя для падобных фэстаў рыцарскія баі. Госці свята, ды і гальшанцы асвойвалі рухі з вялікай ахвотай, радаваліся, калі нешта пачынала атрымлівацца, дзякавалі як сваім настаўнікам, так і арганізатарам свята”. Цікавым атрымаўся і парад рэтра-аўтамабіляў, знайшлося потым нямала жадаючых пакатацца на іх па вуліцах мястэчка.
Гальшаны, як вядома, уключаны ў дзве дзяржаўныя праграмы: “Замкі Беларусі” і “Культура Беларусі”. Галіна Балінская акцэнтуе ўвагу, што гэта вельмі важна для развіцця турыстычнай інфраструктуры як аграгарадка, так і ўсяго рэгіёна. А Гальшанскі Дом культуры — адзінае, пэўна, на ўсю краіну месца, дзе перыядычна праводзяцца салідныя навукова-практычныя канферэнцыі, з удзелам не толькі вучоных розных краін, але і вучняў школ раёна. Вось і сёлета цікавымі былі паведамленні пра адметных лю-дзей рэгіёна, гісторыю мясцовых паселішчаў. Удзельнікі канферэнцыі наведалі і гарадзішча, дзе цяпер пад кіраўніцтвам мінскага археолага Паўла Кенькі вядуцца раскопкі. Там нядаўна знойдзены фундамент нейкага будынка. Ёсць меркаванні, што яшчэ і “да гарадзішча” там было паселішча. Матэрыялы канферэнцыі будуць выдадзены, вырашана праводзіць форумы раз на два гады.
Ужо пачаліся работы над праектам кансервацыі руін замка Сапегаў, будзе добраўпарадкоўвацца тэрыторыя. Прадстаўнікі мясцовай улады маюць намер часткова скарыстаць бюджэтныя сродкі і на рэканструкцыю правай вежы замка, каб з часам стварыць там музейную экспазіцыю.

Іван Ждановіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter