Рэпрадукцыi на агароджах

У Гомелі хутка будзе прэзентаваны унікальны арт-праект

Унікальны арт-праект будзе неўзабаве прэзентаваны ў горадзе над Сожам.

У маі гамяльчане змогуць пазнаёміцца з выставай рэпрадукцый карцін сучасных беларускіх мастакоў не ў звыклай музейнай абстаноўцы, а на агароджах у цэнтры горада. Па намерах арганізатараў, а імі выступаюць Міністэрства культуры і інвестыцыйная кампанія «Зубр Капітал», незвычайная экспазіцыя размесціцца на тэрыторыі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Старт арт-праекту быў дадзены ў мінулым годзе, тады летняя выстава мастакоў прайшла ў сталічным парку Чэлюскінцаў і прыцягнула нямала наведвальнікаў. У гомельскім паказе работ на свежым паветры, адзначаюць у аргкамітэце, будуць удзельнічаць і мясцовыя жывапісцы. Імёны іх стануць вядомы пры падвядзенні вынікаў конкурснага адбору, заяўкі для ўдзелу ў ім прымаюцца да 29 сакавіка.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter