Рэкордныя нормы

Паскоранымі тэмпамі вядзецца ўнясенне арганікі пад кукурузу. Асабліва добра гэта работа наладжана ў ААТ «Канстанцінаў Двор». Тут створаны ўдарны атрад з самых знакамітых механізатараў гаспадаркі і раёна. На пагрузчыку «Амкадор» працуе Уладзімір НІКУЛІН, а на трактарах «МТЗ» з раскідвальнікамі ПРТ-7 — чэмпіён вобласці на жніве Яўген БАРЫЛА і яго калега Рыгор ЯНЦЭВІЧ (на здымку).

Хлебаробы Глыбоцкага раёна адны з першых у вобласці заканчваюць сяўбу зерневых на плошчы ў 21,5 тысячы гектараў

Паскоранымі тэмпамі вядзецца ўнясенне арганікі пад кукурузу. Асабліва добра гэта работа наладжана ў ААТ «Канстанцінаў Двор». Тут створаны ўдарны атрад з самых знакамітых механізатараў гаспадаркі і раёна. На пагрузчыку «Амкадор» працуе Уладзімір НІКУЛІН, а на трактарах «МТЗ» з раскідвальнікамі ПРТ-7 — чэмпіён вобласці на жніве Яўген БАРЫЛА і яго калега Рыгор ЯНЦЭВІЧ (на здымку).

 Яны выдаюць па 3 і больш дзённыя нормы: за дзень развозяць ад 800 да 1000 тон арганічных угнаенняў. Каб гэта лічба была больш зразумелай, патлумачым, што кожны робіць па 45—50 рэйсаў.

— Поўная запраўка глебы арганікай дазволіць атрымаць нам на кукурузным полі па 450 цэнтнераў зялёнай масы з гектара, што потым адаб’ецца на павелічэнні прадукцыі ад малочнага статку, які налічвае больш за паўтары тысячы кароў, — падкрэсліў галоўны аграном гаспадарцы Алясандр Жолуд.

У цэлым па раёну пад кукурузу і бульбу нарыхтавана 431 тысяча тон арганікі. Засеяны першыя 530 гектараў кукурузы і 230 — зялёнага гарошку.

Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

Фото автора

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter