Рэха Грунвальда. Сёння спаўняецца 600 гадоў з дня бітвы пры Грунвальдзе — рашаючага бою, дзякуючы якому славяне засталіся славянамі.

З усіх рашаючых бітваў, якіх на долю нашага народа выпала ці не зашмат, гэта была адной з першых і бадай што лёсавызначальнай. Па сённяшні дзень гісторыкі спрачаюцца аб яе падрабязнасцях і дэталях, але адно застаецца бясспрэчным: дзякуючы Грунвальду славяне засталіся славянамі, захавалі сваю веру, мову, нацыянальную прыналежнасць і самасвядомасць. Грунвальд спыніў двухсотгадовую экспансію крыжакоў-тэўтонцаў на землі сённяшніх Беларусі, Польшчы, Літвы, надоўга адбіўшы ў агрэсараў жаданне сунуцца са зброяй на ўсход. Грунвальд папярэдзіў не толькі акупацыю, але і асіміляцыю нашых народаў, бо невядома, ці былі б на гэтай зямлі беларусы, палякі, літоўцы, калі б не тая крывавая сеча 600-гадовай даўнасці...

Грунвальд і сёння застаецца прыкладам таго, як трэба стаяць за сваю зямлю. Смаленскі, мсціслаўскі і аршанскі палкі не зрушыліся ў той бітве з месца, пакуль іншыя харугвы не здзейснілі манеўр па знішчэнні цяжкай кавалерыі праціўніка, які пераўзыходзіў і колькасцю, і ўзбраеннем. З тых трох палкоў, якімі камандаваў мсціслаўскі князь Сямён Лугвен, засталося пасля бітвы чвэрць аднаго. Яны паміралі і не адступалі ні на крок. Што гэта было? Нашчадкі пераможаных, якія потым не раз яшчэ спрабавалі прыйсці сюды са зброяй, называюць гэта “загадкай славянскай душы”. Разгадка ж для нас, нашчадкаў пераможцаў, — самая простая ісціна, зразумелая з маленства, атрыманая ў спадчыну: яны, тыя, што памерлі і перамаглі, стаялі насмерць за сваю зямлю, за сваю веру, за сваё заўтра. Так было шэсцьсот гадоў назад, так было яшчэ шмат разоў у крывавай гісторыі стагоддзяў, так апошні раз было крыху больш за шэсцьдзесят гадоў. Так ёсць у свядомасці кожнага з нас, так будзе ў свядомасці нашых дзяцей і ўнукаў: нам не трэба чужога, але свайго, калі хтосьці на яго паквапіцца, мы нізашто не аддадзім.
Адкуль у нас гэта веданне і ўпэўненасць? Можа, вытокі там, у ліпені 1410-га, калі мсціслаўская, аршанская, берасцейская, ваўкавыская, віленская, віцебская, гарадзенская, драгічынская, лідская, новагародская, пінская, полацкая, слонімская харугвы разам з братамі па зброі выйшлі на поле пад нікому не вядомым мястэчкам Грунвальд, гатовыя памерці за Радзіму і за будучыню.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter