Рэха і голас

Гальперович, Н. Я. Эхо слушает голос: Пер. Н. Солодкая / Наум Гальперович. — Минск: Издательство “Четыре четверти”, 2009. — 228с.: ил.

Гальперович, Н. Я. Эхо слушает голос: Пер. Н. Солодкая / Наум Гальперович. — Минск: Издательство “Четыре четверти”, 2009. — 228с.: ил.

Вядомы паэт і журналіст Навум Гальпяровіч нараджэннем палачанін. Таму, відавочна, і аб’ядналіся тры асобы, якія маюць самае непасрэднае дачыненне да Полацка, у рабоце над адной кнігай. Пра аўтара мы ўжо згадалі. Перакладчык вершаў на рускую мову — Надзея Салодкая, ганаровы грамадзянін Полацка, аўтар цікавых кніг паэзіі, многіх песень, якія і зараз выконваюцца майстрамі беларускай эстрады. Аформіла кнігу Нінэль Шчасная — заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, таксама палачанка, ганаровы грамадзянін горада Полацка. Што прываблівае ў паэтычных вышуках Навума Гальпяровіча? Найперш — глыбокая, заснаваная на суадносінах з рэальным жыццём філасофія. Паэт — сапраўды шукальнік, адкрыты, шчыры шукальнік галоўнага зместу чалавечага жыцця, шукальнік у дачыненні да самых вострых пытанняў існавання чалавека ў сусвеце, грамадстве. Многія вершы падаюцца як быццам уласнымі адкрыццямі, уражваюць тым, што агучаны як часціны нашых чытацкіх думак і перажыванняў. Радзіма для Навума Гальпяровіча — гэта Полацк і ўся Беларусь. Паэт імкнецца адшукаць той духоўны і галоўны стрыжань, што робіць чалавека чалавекам, дазваляе захоўваць сумленне і маральныя перакананні. Чытанне новай кнігі сталага і аўтарытэтнага паэта — нялёгкая праца, але праца, патрэбная душы, сэрцу, розуму.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter