Рэгіёны ідуць у авангардзе

7-8 чэрвеня 2016 года ў Мінску адбудзецца трэці Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Паважаныя сябры!

7-8 чэрвеня 2016 года ў Мінску адбудзецца трэці Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, у якім плануецца ўдзел Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А.Р. і Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Пуціна У.У. 

Умацаванне дружбы і супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй, ажыццяўленне глыбокай і ўсебаковай інтэграцыі з’яўляюцца прыярытэтным напрамкам знешняй палітыкі нашых краін. Беларусь разглядае супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расіі як адзін з важных складнікаў стратэгічнага ўзаема­дзеяння, якое адкрывае шырокія магчымасці для рэалізацыі ўзгодненай і ўзважанай сацыяльна-эканамічнай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве.

Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі стаў зручным і папулярным месцам для адкрытай дыскусіі бізнесу, улады і грамадства па самых актуальных напрамках супрацоўніцтва нашых краін.

Праграма трэцяга Форуму аб’ёмная і разнастайная. Спадзяёмся, гэта будзе канструктыўны і зацікаўлены абмен думкамі па пытаннях развіцця сацыяльна-гуманітарных сувязяў, узаемадзеяння ў сферах прамысловасці і сельскай гаспадаркі. 

Ініцыятывы і рэкамендацыі, камерцыйныя праекты і кантракты, выпрацаваныя ў рамках Форуму, будуць запатрабаваныя і паслужаць актыўнаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю нашых краін, павышэнню дабрабыту беларускага і расійскага народаў.

Запрашаем усіх зацікаўленых прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве.

Міхаіл Мясніковіч, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter