Рэгіён набірае вагу

На Брэстчыне штогод — самы высокі прырост дойнага статка

Штогод сельгасарганізацыі Брэстчыны забяспечваюць самы высокі прырост пагалоўя дойнага статка

Пра гэта на выязной прэс-канферэнцыі паведаміў журналістам старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар.

Разам з тым Брэстчына выконвае даручэнне Прэзідэнта па рэканструкцыі і будаўніцтве ў 2012 годзе малочна-таварных ферм. У рэгіёне ў цэлым выканана даручэнне кіраўніка беларускай дзяржавы па рэканструкцыі 188 і будаўніцтве 29 малочна-таварных ферм. На некалькіх фермах работы яшчэ вядуцца, але ўсе яны будуць завершаны ў снежні.

Штогод сельгасарганізацыі рэгіёна забяспечваюць самы высокі прырост пагалоўя дойнага статка.

Вытворчасць малака за 2012 год у Брэсцкай вобласці чакаецца на ўзроўні 1250 тыс. тон (108,3 % да ўзроўню 2011 года) пры прадукцыйнасці дойнага статка 4,8 тыс. кг (плюс 0,2 тыс. кг). Паводле слоў Канстанціна Сумара, павелічэнне аб’ёмаў рэалізацыі малака, паляпшэнне яго якасных паказчыкаў дазволіць гаспадаркам вобласці ў бягучым годзе забяспечыць рэнтабельнасць на ўзроўні 25 %.

Ён у тым ліку адзначыў, што газіфікацыя аграгарадкоў Брэстчыны будзе завершана ў 2020 годзе.

На сённяшні дзень у рэгіёне газіфікавана 64 % аграгарадкоў. Гэтыя работы вядуцца паступова, згодна з адпаведнымі планамі, адзначыў Канстанцін Андрэевіч. Апошнім у іх ліку стаў аграгарадок Хмелева Жабінкаўскага раёна, куды прыродны газ прыйшоў у снежні.

Разам з тым, як пад-крэсліў кіраўнік Брэстчыны, у планах па газіфікацыі не толькі аграгарадкі. «На сённяшні дзень Брэсцкая вобласць з’яўляецца адным з найбольш газіфікаваных рэгіёнаў краіны. Без увагі не застануцца і больш дробныя сельскія населеныя пункты. Сёлета прыродны газ атрымалі больш як дзесяць такіх вёсак. І падобным неперспектыўным населеным пунктам у будучыні таксама будзе ўдзяляцца ўвага», — паведаміў губернатар.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter