Рэдкія расліны знайшлі каля вёскі Замошша.

Сярод іх — чырванакніжныя цыбуля мядзведжая, жужаль ды званочак шыракалісты, піша ўшацкая газета “Патрыёт”.

Сярод іх — чырванакніжныя цыбуля мядзведжая, жужаль ды званочак шыракалісты, піша ўшацкая газета “Патрыёт”.

Нядаўна на тэрыторыі раёна пабывала экспедыцыя. Загадчык кафедры батанікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта разам са студэнтамі ў зарослай пойме ракі Ушачы ля вёскі Замошша Вялікадолецкага сельсавета знайшоў, магчыма, самае вялікае “паселішча” лунніку. Побач суседнічаюць такія рэдкія расліны з Чырвонай кнігі, як званочак шыракалісты, цыбуля мядзведжая, яшчэ некалькі назваў, а таксама тры віды чырванакніжнага жужаля. Гэта дае падставу для стварэння там заказніка мясцовага значэння (пасля навуковага абгрунтавання). Частку раслін перасялілі ў батанічны сад.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter