Рэчкі — сімвалы сяброўства

Па Дняпры будзе наладжана суднаходства паміж Беларуссю і Смаленскай вобласцю Расіі
Па Дняпры будзе наладжана суднаходства паміж Беларуссю і Смаленскай вобласцю Расіі

Беларусь і Смаленская воб­ласць адновяць водныя шляхі на прыгранічных участках, што паспрыяе развіццю суднаходства. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый па выніках рабочай паездкі міністра Анатоля Сівака ў Смаленск.
Міністр з’яўляецца сустаршынёй рабочай групы па супра­цоўніцтве Беларусі і Смаленскай вобласці ад нашай краіны, удзельнічаў у чарговым яе пасяджэнні. У шэрагу пытанняў былі і такія, што тычацца дарожна-транспартнай сфе­ры. Так, прадпрыемства “Днепрабугводшлях” удзельнічае ў ачыстцы рэчышча Дняпра. Арганізацыя мае прадстаўніцтва ў Смаленскай вобласці і летась пачала працу, якая прадаўжаецца. “І гэта толькі пачатак супрацоўніцтва ў важнай сферы, — падкрэсліў Анатоль Сівак. — Наступны этап — развіццё пасажырскага суднаходства паміж Смаленскай вобласцю і Беларуссю. Для гэтага неабходна аднавіць водныя шляхі на прыгранічных участках”. На думку міністра, на гэтыя мэты могуць быць накіраваны сродкі бюджэту Саюзнай дзяржавы .
Губернатар Смаленскай вобласці Аляксей Астроўскі адзначыў: ад­мі­ністрацыя вобласці актыўна пад­трымлівае расійска-беларускую ін­тэрацыю. Ён лічыць, што такое супрацоўніцтва павінна быць арыентавана не толькі на наладжванне новых, але і аднаўленне старых сувязяў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter