
Снегасплаўны пункт ў Мінску працуе са снежня 2016 года.
У сярэднім па краіне прырост снежнага покрыва склаў ад 3 да 8 см. Рэкардсменамі сталі Гомельская і Магілёўская вобласці. Так, у Жыткавічах намяло аж 14 см снегу, у Жлобіне — 12. Найбольш снежным горадам Магілёўшчыны стаў Бабруйск з 13 см. А вось у Мінску снежныя гурбы павялічыліся толькі на 5 см. Але і гэтага хапіла, каб на дарогах горада ўзніклі заторы. Прычынай былі, як правіла, невялiкія дарожныя здарэнні, якіх адбылося больш за тры дзясяткі. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Перабоі назіраліся ў руху грамадскага транспарту.
Читайте также
— У ноч з першага на другога сакавіка працавала 349 адзінак спецтэхнікі, учора днём на вуліцы выйшла 425, — падлічыў Алег Лукашэнка, намеснік генеральнага дырэктара УП «Гаррамаўтадар». — Каля 800 чалавек, з якіх 72 выйшлі ў начную змену, расчышчалі пешаходную зону. З горада вывезлі каля 3350 кубічных метраў снегу. З улікам прагнозу надвор’я менш напружанай наша праца ў бліжэйшыя дні не стане.
На поўную магутнасць на ўскраіне Мінска працуе зараз і сепаратар-драбнілка «Гарыныч» снегасплаўнага пункта. Усе яго чатыры ярка-чырвоныя пашчы ў пятніцу практычна без перапынку заглыналі снег, які прывозяць самазвалы з усяго горада. Кузаў выгружаецца за секунды.
Читайте также
Інжынер-энергетык трэцяга ўчастка помпавых станцый УП «Мінсквадаканал» Раман Кісялевіч тлумачыць, як працуе «снегаплавілка»:
— Справа ад нас самая магутная каналізацыйная станцыя ў краіне і адна з самых магутных у Еўропе. 70 працэнтаў сцёкавых вод горада яна перапампоўвае на ачышчальныя збудаваннi. Частка вод накіроўваецца на фарсункі «снегаплавілкі». Гэта значыць, каналізацыя сваім цяплом плавіць снег.
«Гарыныч» працуе кругласутачна. Сюды вязуць снег з Мінскага аддзялення БЧ, футбольнага клуба «Мінск», РПКУП «Гардарматэрыялы», рэмаўтадараў Заводскага, Партызанскага і Ленінскага раёнаў.
— Пакуль што разлічваць на вясенняе надвор’е не варта, — папярэджваюць спецыялісты Белгідрамета. — «Вінаваты» ў непагадзі цыклон, які кружыць над Украінай, і падзецца яму няма куды. Так што ў выхадныя зноў чакаем сур’ёзныя снегапады. У нядзелю да іх далучыцца парывісты вецер.
nevmer@mail.ru
ikras@sb.by