Разам мы – сіла

Разам мы – сіла Своеасаблiвае палiтычнае веча прадстаўнiкоў шэрага партый i грамадскiх аб’яднанняў адбылося днямi ў будынку адмiнiстрацыi Кастрычнiцкага раёна Вiцебска. У спецыяльнай заяве каардынацыйнага савета выказана абгрунтаваная падтрымка рэспублiканскаму рэферэндуму ў адказ на Зварот кiраўнiка дзяржавы да беларускага народа. Зрабiць рэферэндум сапраўды “голасам народа” заклiкалi прадстаўнiкi рэгiянальных палiтычных партый i грамадскiх аб’яднанняў: Беларускай патрыятычнай партыi, КПБ, Рэспублiканскай партыi працы i справядлiвасцi, саюзаў ваенных маракоў i афiцэраў, Савета ветэранаў лакальных войнаў, гарадскога жаночага савета, БРСМ, грамадскага аб’яднання “Усебеларускае аб’яднанае казацтва”... Былы афiцэр-дэсантнiк Юрый Пазнякоў, якi прадстаўляе Беларускую патрыятычную партыю, трапна адзначыў, што сёння не час для разладу i што розныя па накiрунку палiтычныя партыi i аб’яднаннi Вiцебска, якiя падпiсваюцца пад заявай, сталi аднадумцамi ў падтрымцы палiтыкi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter