Растуць укладаннi, павялiчваецца тавараабарот

У мiнулым годзе ў Шчучынскае раённае спажывецкае таварыства было ўкладзена больш чым чатыры мiльярды рублёў. Яны пайшлi на рэканструкцыю, аднаўленне гандлёвых прадпрыемстваў, новае будаўнiцтва i г.д.

У мiнулым годзе ў Шчучынскае раённае спажывецкае таварыства было ўкладзена больш чым чатыры мiльярды рублёў. Яны пайшлi на рэканструкцыю, аднаўленне гандлёвых прадпрыемстваў, новае будаўнiцтва i г.д. 

Напрыклад, унiверсам № 1 у райцэнтры пасля рэканструкцыi пераўтварыўся ў сучаснае прадпрыемства з самаабслугоўваннем. У iм устаноўлены першакласнае халадзiльнае абсталяванне, камера з сiстэмай вiдэаназiрання, укараняецца штрыхкадзiраванне. 

Прыгожа аформлены вiтрыны, ветлiвае абслугоўванне клiентаў прыносяць поспех. Тавараабарот адразу вырас ў паўтара раза. Затрачаныя на рамонт i абсталяванне
352 мiльёны ўжо акупляюцца. 

Летась былi адкрыты магазiн “Церамок” i дзве мiнi-крамы. Тавараабарот новых гандлёвых кропак склаў 800 мiльёнаў рублёў. 

Селета будзе пабудаваны новы магазiн у вёсцы Тур’я, адкрыюцца кафэ i кафетэрый. Намечана рэканструкцыя хлебазавода i сталовай. У гэтым годзе iнвестыцыi складуць больш чым тры мiльярды рублёў. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter