Растуць крыжы на Палессі

У каменнага крыжа, які расце з зямлі на Тураўскіх могілках (гл. на фота) і трывала займае адну з лідзіруючых пазіцый у нашым цудоўным рэйтынгу, з'явіўся “канкурэнт”, і нават не адзін. Як вынікае з допісу Аліны Кудласевіч з вёскі Кароцічы Столінскага раёна, падобны крыж ёсць і на іхніх вясковых могілках. А яшчэ столінскія краязнаўцы нам паведамілі, што крыж расце і перад алтаром у капліцы вёскі Хотамель. Такія вось дзівосы! Дарэчы, кажуць, што падобныя невытлумачаныя з'явы адбываюцца толькі на зямлі, якую Усявышні адорвае асаблівай ласкай і спагадай. Так што ўсё ў нас будзе добра!

А якія аб`екты архітэктуры, культуры, прыроды Вы, шаноўныя чытачы, лічыце вартым уключыць у Спіс цудаў Беларусі?
Пішыце нам або тэлефануйце па нумары (017) 287-15-07. Нам вельмі важна ведаць Ваша меркаванне! Спяшайцеся: Ваш голас
можа аказацца рашаючым!
На наступным тыдні ўсе ўжо названыя прэтэндэнты на званне цудаў Беларусі з`явяцца на нашым сайце ng.by. Там жа так-сама за іх можна будзе прагаласаваць і ўнесці свае прапановы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter