Расонская пераправа

ДА ЎЗВЯДЗЕННЯ жалезабетоннага моста праз раку Нішча ў Расонскім раёне прыступіла Лепельскае ўпраўленне механізацыі і будаўнічых работ

Ён з’явіцца на месцы старога драўлянага, які амаль разбурыўся і фактычна адрэзаў  вёскі Латышова, Ізбыліна, Старасекаў Двор, а таксама 700 гектараў сельгасугоддзяў ад аграгарадка Саколішча, бо дарога ў аб’езд — 50 кіламетраў. Кошт моста — 7 мільярдаў рублёў, і плануецца здаць яго да канца года.

Уладзімір САУЛІЧ, “СГ”

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter