В БелТПП подвели итоги деятельности за три года

Раскрыем экспартныя карты

У сталiцы адбыўся XI з’езд Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Сярод яго дэлегатаў больш за дзвесце прад­прыемстваў i арганiзацый з усiх рэгiёнаў краiны. У лiку ўдзельнiкаў — прадстаўнiкi мiнiстэрстваў, найбуйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы, банкаўскiя структуры, бiзнес-саюзы. У ходзе мерапрыемства падвялi вынiкi дзейнасцi арганi­зацыi за тры гады, а таксама вызначылi перспектыўныя напрамкi работы.

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзiмiр Улаховiч
з упэўненасцю заўважыў: стратэгiчны план БелГПП да 2020 года выконваецца па ўсiх асноўных прыярытэтах.

— У нас чатыры прыярытэты: падтрымка нацыянальнага экспарту, даступнасць паслуг, электронная палата, падтрымка членаў палаты. Па кожным з iх ёсць прыкметныя дасягненнi. Што тычыцца падтрымкi нацыянальнага экспарту, то тут адкрыўся цэлы шэраг праграм. Нам дэлегаваны статус нацыянальнага каардынатара выстаў за мяжой. У тым лiку  права ўносiць прапановы ў нарматыўныя акты, выкарыстоўваць бюджэтныя сродкi.

Кiраўнiк палаты таксама звярнуў увагу: на бiзнес-форумах БелГПП за тры гады падпiсаны кантракты на пастаўку беларускай прадукцыi на 1,5 млрд долараў. Не менш важна, што з’явiўся i шэраг новых паслуг, якiя нiколi раней не прапаноўвала палата: прававыя, маркетынгавыя, суправаджэнне экспартных паставак.

Таксама добрым сiгналам для работы БелГПП можна лiчыць i цiкавасць прыватнага бiзнесу да ўступлення ў яе склад. За тры гады дадалося 1439 удзельнiкаў, зараз у складзе арганiзацыi 2434 прадпрыемствы, а 60 пра­цэнтаў з iх — прадстаўнiкi малога i сярэдняга бiзнесу.

Увесь гэты час у БелГПП пра­цяг­валi працу над дыверсiфi­кацыяй экспарту:

— За гэтыя гады мы арганiзавалi вiзiты ў 17 новых краiн. Сярод iх Алжыр, Ангола, Нiгерыя, Зiмбабве, Аргенцiна, Сiрыя.

У сваю чаргу, прадстаўнiк БелГПП у Эстонii Леанiд Эйвiн таксама акцэнтаваў увагу на тым, што прыватны бiзнес усё часцей спрабуе выйсцi на эстонскi рынак праз палату:

— Мы абменьваемся дэлега­цыямi памiж нашымi палатамi. Нягледзячы на развiццё iнтэрнэту, колькасць зваротаў да нас расце. Таксама праходзяць IT-форумы памiж краiнамi. Па многiх напрамках не толькi прыватны, але i буйны дзяржаўны бiзнес iмкнецца з намi супрацоўнiчаць, напрыклад буйныя вытворцы харчовай прадукцыi.

kryzhevich@sb.by 

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter