Раней і цяпер

Мініяцюры

Давалі — даюць

Ах, колькі было спадзяванняў

і мрояў,

Бо хочаш, браток мой, ты вер

ці не вер,

Раней за каноплі давалі Герояў,

Турму «за каноплі» даюць цяпер.

Найкаштоўнейшае

Мы да нуля дайшлі амаль,

З нуля падняцца цяжка,

 мой харошы.

Раней найкаштоўнейшай

 была мараль,

Цяпер найкаштоўнейшае —

грошы.

Праблема

Жыць трэба так, як набяжыць…

А паімкненні… Дзе іх дзець?

Раней было: ах, як бы выжыць?!

Цяпер: ах, як бы пахудзець…

Уладзімір ПРАВАСУД

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter