“Ракаўскi” чакае перамен

Упершыню за пяць гадоў свайго iснавання мiнскi рынак “Ракаўскi кiрмаш” мае цяпер вакантныя гандлёвыя месцы. У студзенi—лютым, як тлумачаць у адмiнiстрацыi рынку, гандляры проста дакладна не ведалi новых правiлаў уплаты падатку на дабаўленую вартасць, таму частка арандатараў прыпынiла работу.

Упершыню за пяць гадоў свайго iснавання мiнскi рынак “Ракаўскi кiрмаш” мае цяпер вакантныя гандлёвыя месцы. У студзенi—лютым, як тлумачаць у адмiнiстрацыi рынку, гандляры проста дакладна не ведалi новых правiлаў уплаты падатку на дабаўленую вартасць, таму частка арандатараў прыпынiла работу.

На плошчах кiрмашу створаны 880 гандлёвых месцаў, у тым лiку 200 — для сезоннага гандлю сельгаспрадукцыяй. Сёння свабодныя 34 месцы, паведамiла карэспандэнту “НГ” намеснiк дырэктара прадпрыемства “Эйлiнол”, якое кiруе работай рынку, Таццяна Сiдлярова. А дагэтуль, з першых дзён работы гандлёвага комплексу i да 1 студзеня бягучага года незанятых месцаў не было нiколi. Арандатараў вабяць невялiкiя выдаткi на паслугi. Сёння за квадратны метр гандлёвай плошчы прадавец плацiць 88 тысяч рублёў за месяц. Такi тарыф застаецца нязменным апошнiя паўгода, i ён, як сцвярджае намеснiк дырэктара, сярод аналагiчных комплексаў Мiнска з’яўляецца адным з самых нiзкiх. Стаўкi арэнднай платы, па яе словах, эканамiчна абгрунтаваны. Рэзерваў для iх знiжэння няма: рэнтабельнасць работы “Эйлiнол” апошнiм часам не перавышае 5 працэнтаў. Калi прадпрымальнiкам падрабязна растлумачыць новую працэдуру дакументаабароту пры гандлi з расiйскiмi пастаўшчыкамi, спрасцiць схему, яны вернуцца на гандлёвыя месцы, выказала меркаванне Т.Сiдлярова. “Пакуль што гандлюем. Нас не чапаюць. Дазволiлi працаваць па-старому да 1 лiпеня, — расказаў карэспандэнту “НГ” адзiн з гандляроў “Ракаўскага кiрмашу”, мужчына гадоў сарака. — Як будзе потым — пабачым. Калi прапанаваную працэдуру не спрасцяць, напэўна, прыйдзецца згортвацца”. Чым больш прадаўцоў, тым большы выбар, адзначыла наведвальнiца рынку пенсiянерка Святлана Мiкалаеўна. “Ракаўскi кiрмаш” зручны тым, што працуе сем дзён у тыдзень i знаходзiцца непадалёку ад дому. Калi будзе меншы выбар, прыйдзецца ездзiць на iншыя рынкi.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter