Радзiма Iвана Мележа прыме да свята новае облiчча

Штогод у першую нядзелю верасня наша краiна адзначае нацыянальнае свята — Дзень беларускага пiсьменства...

Паважаныя сябры!


Штогод у першую нядзелю верасня наша краiна адзначае нацыянальнае свята — Дзень беларускага пiсьменства. У гэты дзень мы аддаём данiну павагi нашым продкам, якiя стварылi фундамент адукацыi i пiсьменства, усiм, хто на працягу стагоддзяў шанаваў i нёс у свет цудоўную беларускую мову, хто ўпрыгожыў айчынную i сусветную культуру сваiмi бессмяротнымi творамi.


Сталiцай XVII Дня беларускага пiсьменства ў 2010 годзе стануць Хойнiкi. Гэты непаўторны край узгадаваў не толькi народнага пiсьменнiка Беларусi Iвана Мележа, якi на ўвесь свет праславiў родную зямлю сваёй «Палескай хронiкай», тут таксама нарадзiлiся i выраслi празаiк Барыс Сачанка, паэт Мiкола Мятлiцкi, паэтэса Ала Канапелька i iншыя, якiя сваёй творчасцю ўслаўлялi Хойнiкшчыну i яе працавiтых жыхароў.


Каб Дзень беларускага пiсьменства прайшоў на самым высокiм узроўнi, запрашаем усiх неабыякавых людзей прыняць удзел у яго падрыхтоўцы. Вялiкiх затрат потрабуе добраўпарадкаванне Хойнiкаў: неабходна рэканструяваць дзiцячую бiблiятэку, Дом культуры, гарадскi парк, былую панскую сядзiбу, дзе неўзабаве будзе адкрыты краязнаўчы музей. У горадзе з’явяцца скульптурныя кампазiцыi герояў твораў Iвана Мележа. Асабiста мы запрашаем прыняць удзел у дабрачыннай акцыi тых жыхароў Хойнiкшчыны, якiх лёс раскiдаў па розных кутках нашай краiны.


У вас ёсть шанс пакiнуць сваё iмя ў сучаснай гiсторыi нашага краю. Свае грашовыя ахвяраваннi можна дасылаць на разлiковы рахунак 3641430000057 у фiлiяле 326 АСБ «Беларусбанк» МФО 151501685, г. Хойнiкi, вул. К.Маркса, 4. УНП — 400057081, ОКПО — 04063463.


Створым свята разам!


Нацыянальны арганiзацыйны камiтэт па падрыхтоўцы i правядзенню Дня беларускага пiсьменства ў г. Хойнiкi.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter