Радзівілаў стане больш! Нясвіжскі музей-запаведнік папоўніў сваю ўнікальную калекцыю

Нашчадак вялікага шляхецкага роду Мацей Радзівіл, які зноў завітаў у Беларусь, падарыў гораду два арыгінальныя партрэты і сем копій карцін. Нагодай да шырокага жэсту стала міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная палацу Радзівілаў у Нясвіжы. Залы, якія памятаюць шыкоўныя балі і рыцарскія прыгоды, упрыгожаць партрэты Мікалая Кшыштафа Радзівіла Сіроткі (1601 г.) і Януша Радзівіла (каля 1640 г.).
Не абмінулі высокія госці і сучасныя тэхналогіі. Музею былі перададзены шэсць лічбавых копій партрэтаў беларускіх магнатаў, сярод іх Пане Каханку, Барбара Радзівіл, Ганна Мяцельская, а таксама копія іконы, на якую маліліся ў мясцовай царкве. Аднак на гэтым князь Мацей спыняцца не намераны. Ён ужо зрабіў заказ на жывапісную копію абраза Божай Маці з прыпалацавай капліцы ў Нясвіжы. Акрамя таго, у хуткім часе князі перададуць гораду 40 копій партрэтаў, якія ў свой час цешылі вока вялікіх магнатаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter