Радзіма Мележа рыхтуецца да свята. Аргкамітэт па падрыхтоўцы Дня беларускага пісьменства-2010 правёў першае пасяджэнне ў Хойніках.

Свята адбудзецца ў гэтым горадзе 5 верасня. Пасяджэнне прайшло пад старшынствам намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Уладзіміра Патупчыка. У абмеркаванні па арганізацыі мерапрыемства прынялі таксама ўдзел міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі, старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон, прадстаўнікі іншых міністэрстваў.

Паводле слоў Уладзіміра Патупчыка, свята ў Хойніках, на радзіме беларускага пісьменніка Івана Мележа, будзе адрознівацца ад падобных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў іншых райцэнтрах. “Тут ёсць свае унікальныя традыцыі, якія нам хацелася б захаваць. Наша задача — раскрыць патэнцыял гэтага рэгіёна, паказаць культурныя традыцыі мясцовых жыхароў, зрабіць усё, каб удзельнікі і госці свята засталіся задаволеныя”, — падкрэсліў ён. Віцэ-прэм’ер адзначыў, што рэспубліканскае мерапрыемства запатрабуе значных сродкаў на добраўпарадкаванне райцэнтра. Паводле папярэдніх даных, на фінансаванне трэба больш за 82 млрд рублёў.
На працягу бліжэйшага тыдня па выніках пасяджэння будуць дапрацаваны даручэнні і план мерапрыемстваў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter